Город Могилев

новости, фотографии, история города, интересные статьи


  • Разделы



У Магілёве распачата будаўніцтва Ратушы

5 августа 2007


Вертыкальнікі абяцаюць адкрыць яе праз год, на свята горада. Там плануецца размясціць музей і залу для ўрачыстых цырымоній.

Новы будынак узвядуць на валу каля Дняпра, дзе калісьці амаль тры стагоддзі прастаяў трывалы каменны будынак Ратушы, справа рук магілёўскіх і шклоўскіх майстроў другой паловы 18-га стагоддзя. Ён лічыўся адным з лепшых помнікаў гарамадзянскай архітэктуры Беларусі.

У другую сусветную вайну будынак пашкодзілі, і хаця спачатку яго нібыта ўзяліся адраманатаваць, але потым улады, відаць, вырашылі не марнаваць вялікія сродкі.

Роўна паўстагоддзя таму, на золку ліпеньскага дня 1957 года старажытную Ратушу знішчылі выбухам, а вежу, з якой калісьці аглядалі горад руская імператрыца Кацярына Другая і аўстрыйскі імператар І осіф Другі, павалілі з дапамогай тросаў і трактараў.

Яшчэ ў 1992 годзе на тым месцы адбылася ўрачыстая закладка сімвалічнага першага камяня ў новы падмурак. Аднак потым улада змянілася, грошай не ставала і будаўніцтва так і не распачалося.

Цяпер жа ўсё сур’ёзна. Днямі збяруцца дэпутаты гарсавета, каб даць адпаведны дазвол, а тым часам будаўнічая арганізацыя, якая выйграла тэндэр, ужо агарадзіла будаўнічую пляцоўку і пачала працаваць.

Свой унёсак у агульную справу зрабілі і магілёўскія гісторыкі, якія на нядаўняй канферэнцыі "Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць" прапанавалі арганізаваць агульнагарадскі суботнік і адкрыць разліковы рахунак для збору сродкаў на аднаўленне Ратушы. Гарвыканкам папярэдне падлічыў, што яна абыдзецца прыкладна ў пяць мільярдаў рублёў.



Пожалуйста, оставьте свой комментарий: